Хостинг, антивирусы и другие IT-услуги от Support.by.            Производство и монтаж сушильных камер - beros.by
начало | история | экспозиции | публикации | проекты | события | ссылки | гостевая | english
nova gallery  logo
галерея визуальных
искусств nova

gallery of visual arts
nova

А
ДБІТКІ ВЕЧНАСЦІ
малавядомая беларуская фатаграфія пачатку ХХ ст.

Гэта чарговая выстава з выставачнага праекта "Беларуская фатаграфія: на стыку стагоддзяў", які рэалізуецца галерэяй візуальных мастацтваў NOVA цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы, дзякуючы падтрымцы Інстытута адкрытага грамадства (OSI).

З'яўленне выставы старой беларускай фатаграфіі ў шэрагу выстаў сучаснай фатаграфіі зусім не выпадковае. Па-першае, нам цікава зрабіць своеасаблівую праекцыю сучаснай фатаграфіі Беларусі на яе падмурак, на гістарычны пласт беларускай фатаграфіі і паспрабаваць адсачыць, ці захавалася нейкая непарыўная сувязь паміж старадаўняй традыцыяй беларускай фатаграфіі і яе сучасным абліччам? Па-другое, зважаючы на фрагментарны характар развіцця беларускай фатаграфіі і на тое, што беларуская фатаграфія не мае па сённяшні дзень сваёй напісанай гісторыі і канцэпцыі яе далейшага развіцця, нам падаецца вельмі карысным спрычыніцца да знішчэння "белых плямаў" у гісторыі беларускай фатаграфіі праз арганізацыю публічнага паказу работ малавядомых аўтараў першай паловы ХХ стагоддзя Міхала Зубея >> і Фёдара Ястрэмскага >>, а таксама малавядомых работ знакамітага беларуска-польскага фатографа Яна Булгака >>, творчая актыўнасць якога таксама прыпадае на першую палову ХХ стагоддзя.

Дапамаглі рэалізаваць гэтую задуму нам супрацоўнікі Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Адна частка экспазіцыйнага матэрыялу выставы "Адбіткі вечнасці" была запазычана менавіта з фондаў гэтых установаў (стэрэафатаграфіі Фёдара Ястрэмскага -- з фондаў Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, фотапаштоўкі Яна Булгака -- з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі). Другую частку экспазіцыі склалі фатаграфіі Міхала Зубея з прыватнай калекцыі Раманюкоў -- ці не самага прадстаўнічага на сённяшні дзень прыватнага збору беларускай фатаграфіі. Без шчырай і бескарыслівай дапамогі сп. Надзеі Саўчанка, сп. Тамары Зайцавай і сп. Дзяніса Раманюка наўрад ці гэтая выстава была б магчымая ўвогуле.

Трэба сказаць, што гэта не першая спроба працы галерэі NOVA з фатаграфічным матэрыялам, які мае надзвычайную гістарычную каштоўнасць. Прыгадайма выставу "Сховішча святла" >>, гістарычная частка якой складалася з фатаграфій з прыватнага збору Раманюкоў (1997) і сумесны з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі выставачна-выдавецкі праект "Ян Булгак. Віленская элегія" >> -- першы публічны паказ арыгіналаў фотаработ Яна Булгака з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і пераклад эсэ Булгака "Krajobraz Wilenski" на беларускую мову (1999). Апошняя выстава зрабілася своеасаблівым "дэтанатарам" цэлага шэрагу падзей дзеля ўшанавання памяці пра нашага знакамітага майстра светлапісу.

Спадзяёмся, што і сённяшняя выстава не застанецца незаўважанай ні ўдумлівым гледачом, ні разважлівымі мас-медыя. З мноства крохкіх адбітачкаў мінулага можна скласці карціну Вечнасці...



Аўтар ідэі і куратар выставы
Уладзімір Парфянок

[[o]]

з серыі выставачных праектаў "Беларуская фатаграфія: на стыку стагоддзяў"
15.II.2002 -- 15.III. 2002
photo by Jan Bulhak
Ян Булгак
Краявід з Наваградчыны (з серыі "Краявіды Беларусі")
іншыя фатаграфіі Яна Булгака >>
photo by Michal Zubei
Міхал Зубей
Жанчыны з Давыд-гарадка ў традыцыйных строях. 1930-ыя гг.
іншыя фатаграфіі Міхала Зубея >>
photo by Fiodar Yastremski
Фёдар Ястрэмскі
Без назвы. Заслаўе. Пачатак ХХ стагоддзя
іншыя фатаграфіі Фёдара Ястрэмскага >>
начало | история | экспозиции | публикации | проекты | события | ссылки | гостевая | english | вверх
Bureau of Educational and Cultural Affairs logo
IREX logo
This web page is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program IATP. IATP is founded by the Bureau of Educational and Cultural Affairs of the U.S. Department of State and administered by International Research & Exchanges Board.
© 2002-03 edited & designed by uladzimir parfianok